Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Першамайская

Пётр Аляксандравіч Віцязь нарадзіўся 6 жніўня 1936 г. на хутары вёскі Блудзень Палескага ваяводства (цяпер Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і, дзе выхоўвалася сямёра дзяцей. Бацькі мелі 10 гектараў зямлі і вялі практычна натуральную гаспадарку, дзеці з малых гадоў дапамагалі старэйшым — працавалі ў полі, пасвілі кароў. Бацька, Аляксандр Адамавіч, меў два класы адукацыі, маці, Соф’я Канстанцінаўна, cкончыла чатыры класы гімназіі, але яны зрабілі ўсё магчымае, каб усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю.

Васіль Аляксеевіч Сцепановіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Блудзень (цяпер Першамайская) Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 г. загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады. Васіль вельмі шмат чытаў, добра закончыў мясцовую сярэднюю школу.

Васіль Данілавіч Друшчыц нарадзіўся 8 лютага 1886 года ў вёсцы Блудзень Гродзенскай губерні (цяпер Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Бацька Васіля падчас руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг. прымаў удзел у баявых дзеяннях на Балканах, штурме перавала Шыпка і яго абароне ў зімовы час. За ўдзел у гэтай кампаніі Д. І. Друшчыц быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам.